История Маргариты: «Любимый ревнует меня к дочери и бывшему мужу»

65464e1353083872209(1)

У слушателей Радио Столица каждую пятницу есть возможность рассказать свою историю и задать свои вопросы приглашенному психологу.

Елена Дубовик, психолог и специалист по личностному росту и развитию человека, директор Центра успешных отношений, комментирует историю девушки Маргариты, новый избранник которой  ставит ей ультиматум: он хочет, чтобы она отдала ребенка бывшему мужу, или их отношениям конец. Как поступить Марине в этой ситуации? В эфире Радио Столица в программе «Размова ўначы».

История Маргариты: «Любимый ревнует меня к дочери и бывшему мужу»

Вітаю!

Мяне завуць Рыта, мне 32. Звяртаюся да вас з просьбай дапамагчы, бо шчыра не ведаю, што мне рабіць, разрываюся на кавалкі: з аднаго боку – дачка, з іншага – каханы. Справа ў тым, што дачка мая ад папярэдняга, першага, шлюбу. Калісьці здавалася, што тыя адносіны назаўсёды, але час прайшоў, усё змянілася, мы з Кірылам, маім першым мужам, разышліся, але дачка ж у гэтым не вінаватая. І хоць Віка цяпер жыве са мной, але Кірыл часта бачыцца з ёй, купляе падарункі, шмат размаўляе, вучыць новаму.  Карацей, Кірыл насамрэч выдатны бацька, аб якім можна толькі марыць.

Відаць, такі ідэальны вобраз Кірыла і ўплывае на адносіны майго цяперашняга каханага Вані. Ён таксама вельмі цудоўны чалавек, у інтымным сэнсе ў нас таксама ўсё выдатна. Але Ваня, відавочна, вельмі баіцца, што я вярнуся да Кірыла. Менавіта таму і ўсімі магчымымі і немагчымымі спосабамі адрывае мяне ад мінулага. Я разумею, гэта жорстка, гэта няправільна, але Ваня мне ставіць ультыматум: “Альбо ты забываеш тую сям’ю і пакідаеш дачку Кірылу, альбо мы з табой разыходзімся”. Маўляў, сувязь, якую мы падтрымліваем цяпер з Кірылам, рана ці позна прывядзе нас да новых адносін. Я разумею Ваню, але я ўпэўненая, што з былым мужам у нас больш нічога не будзе. Ён для мяне цяпер як брат. Усё, кропка. Мы шмат разоў размаўлялі з Ванем на гэтую тэму, але ён усё роўна баіцца мяне страціць. І гаворыць, што калі я пакіну Віку Кірылу, то апошні – насамрэч выдатны бацька – не пакіне дзіцяці на двары, яна не застанецца ў дзіцячым доме. Усё будзе добра. А мы з Ванем народзім сабе іншых дзяцей, якіх будзем разам гадаваць.

Што рабіць я шчыра не ведаю. Вядома, я вельмі люблю дачку, я не ўяўляю свайго жыцця без яе, але і Ваню я кахаю, бо і ён цяпер неад’емная частка жыцця. Што мне рабіць?

 

(с) Радио Столица


«Она всё равно никуда не денется»: психолог рассказывает, как добиться уважения мужчины в отношениях

С какими проблемами обращаются к психологу школьники?

Моя жизнь: «Я вышла замуж, но до сих пор не могу «отпустить» свои прошлые отношения»

Что мешает мне быть счастливой как женщина?

Не папины дочки: какими вырастают девочки без любви отца