Главная » Статьи » Комментарии в СМИ » Психолог об уроках, которые мы должны вынести из страшного убийства студентки в Москве

Психолог об уроках, которые мы должны вынести из страшного убийства студентки в Москве

На прыкладзе жудаснага забойства ў Маскве разам з псіхолагам расказваем, чаму людзі так ахвотна апраўдваюць забойцу і знаходзяць, у чым абвінаваціць ахвяру. Якія высновы мы ўсе можам зрабіць з гэтай гісторыі?

Уводзіны

На гэтым тыдні інтэрнэт-супольнасць абмяркоўвала жудаснае забойства 19-гадовай студэнткі Таццяны Страхавай. Яе пазбавіў жыцця сужыцель і былы хлопец, 19-гадовы Арцём Ісхакаў.

Ахоплены рэўнасцю, Арцём спачатку біў Таню, пасля душыў, перарэзаў горла, загнаў нож пад рэбры… Потым некалькі разоў згвалціў мёртвую дзяўчыну і павесіўся сам. Падрабязнасці забойства сталі вядомыя з перадсуіцыдальнай запіскі, якую хлопец апублікаваў на сваёй старонцы Укантакце.

Урывак з перадсмяротнага паслання Арцёма.

Нягледзячы на тое, што забойства адбылося ў Расіі, шырока абмяркоўваецца яно і ў Беларусі. Многія сталі на бок гвалтаўніка: маўляў, дзяўчына сама вінаватая ў смерці, рабіла ўсё, каб хлопец яе раўнаваў [напрыклад, выкладвала фотаздымкі ў майтках у інстаграм]. У СМІ пачалі з’яўляцца артыкулы кшталту «Чаму забітая і згвалтаваная студэнтка была патэнцыйнай ахвярай», дзе акцэнт зноў на тым, што менавіта інтымныя фота дзяўчыны і «зусім не бязвінныя паводзіны» сталі прычынай гвалту.

Па інстаграме Таццяны бачна: многія людзі прынялі бок забойцы.

У профілі нябожчыцы Таццяны пачалося сапраўднае пекла. Многія пішуць, што дзяўчына «шлюха», якая атрымала «па заслугах». Хутка пагрозы сталі прыходзіць іншым блогеркам: у асабістых паведамленнях іх настойліва «просяць» перастаць свяціць целам на ўвесь інстаграм, інакш іх напаткае такі самы лёс.

Пагрозы пачалі паступаць і беларускам.

З нагоды ўсеагульнага вар’яцтва мы папрасілі псіхалагіню Цэнтра паспяховых рашэнняў Аксану Бланк растлумачыць, чаму меркаванні так разыходзяцца.

Аксана Бланк. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Ніна»: Чаму людзі нават у такой хворай сітуацыі масава апраўдваюць забойцу?

Аксана Бланк: У нашым менталітэце існуюць міфы, звязаныя з сітуацыямі гвалту, кшталту «б’е — значыць кахае». У большай часткі грамадства існуе вера ў нейкі справядлівы свет: што чалавек заслужыў, тое і мае. І калі ты верыш у гэтую справядлівасць, то ўсе пакаранні і няшчасці чалавека аўтаматычна становяцца апраўданымі.

Мы з дзяцінства выхоўваемся па схеме: за кожным праступкам прыйдзе пакаранне. Праз такія культурныя ўстаноўкі цяжка пераступіць. Таму нават у сітуацыі гвалту мы шукаем «касякі» менавіта ў паводзінах ахвяры.

Відавочна, што такія фармулёўкі недапушчальныя.

Заўсёды знойдзецца хтосьці, хто будзе не адпавядаць уяўленням і поглядам іншага: так, у чалавека можа быць «не той», «задзірлівы» колер валасоў. І што, за гэта можна забіць? Тады чаму гэта дазволена за фотаздымкі ў купальніку?

Варта адзначыць яшчэ адзін момант, які таксама можа спараджаць дадатковы градус агрэсіі. Падлеткі сёння ў досыць раннім узросце, калі яшчэ псіхіка няўстойлівая, атрымліваюць досвед драматычных, балючых адносін. І нават не адных. Напрыклад, іх партнёрства скончылася, бо з’явілася саперніца ці сапернік. І кожнага, хто пасля будзе падобны на канкурэнтаў, хто будзе смялейшы за іх у паводзінах, падлеткі могуць успрымаць негатыўна.

«Ніна»: Ці праўдзівае сцвярджэнне, што існуе катэгорыя вікцімных людзей, якія могуць прыцягваць гвалт?

АБ: Ёсць людзі, якія могуць доўга цярпець непрымальныя адносіны. І нават не разумець, што гэта не ёсць нормай, бо так выхаваныя. Тым больш гвалт звычайна не адразу набывае фізічную форму, ён можа быць эмацыйным, эканамічным. Не кожны можа трактаваць пэўныя паводзіны як небяспечныя. Але зноў жа: маўчанне таксама не апраўдвае гвалт, яму ўвогуле няма ніякага апраўдання.

«Ніна»: У сітуацыі, якую мы разглядаем, некаторыя псіхолагі звярталі ўвагу, што маладзёны жылі разам, і гэта таксама часткова справакавала забойства. Як вы лічыце, ці варта ўвогуле працягваць кантактаваць з былымі каханымі?

АБ: На мой погляд, гэта цалкам непрымальна. Асабліва што тычыцца жыцця пад адным дахам. У такіх сітуацыях зашмат непаразуменняў і хаосу. Нават калі партнёры развітваюцца сябрамі і маюць добрыя адносіны, кожны будзе трактаваць гэтае сяброўства на свой лад. Плюс заўсёды нехта кахаў ці кахае больш.

Адносіны з былымі партнёрамі трэба перарываць цалкам, бо толькі так магчыма рухацца далей.

«Ніна»: Як рэакцыя на забойства Таццяны ў сеціве пачаўся флэшмоб #гэтаненагодазабіць. Дзяўчаты і хлопцы посцяць у інтэрнэце фотаздымкі з аголенымі часткамі цела ў падтрымку згвалтаванай студэнткі. Такія акцыі могуць нешта змяніць у свядомасці людзей?

Адной з першых флэшмоб распачала мінская блогерка. Пасля яе публікацыі з'явіліся сотні падобных.

АБ: Такім чынам людзі выказваюць сваю пазіцыю. У гэтым шмат страху, спачування і эмоцый — на мой погляд, добра, што маладыя людзі ўключаюцца ў пратэст, што яны неабыякавыя. Гэты куды лепш, чым калі б яны засталіся абыякавымі да гвалту: здарылася і здарылася.

На жаль, ніхто не застрахаваны ад падобных сітуацый, таму кожнаму з нас варта зрабіць высновы з гэтага здарэння, вучыцца на чужых памылках. Быць больш уважлівымі да сябе і тых, хто побач.

Оксана Бланк

психолог Psycenter.by
Oksana_Blank

Оксана Бланк – профессиональный психолог-практик, ведущая тренингов. Опыт работы - с 2000 года. Направления работы: индивидуальная и семейная терапия, работа с детьми и подростками.

Методы работы: Арт-терапия, Когнитивно-поведенческая терапия, Системная семейная психотерапия, Транзактный анализ.

Вы можете записаться на консультацию к Оксане - очно в Минске или онлайн из любой точки мира. Просто оставьте заявку - мы свяжемся с Вами, расскажем все подробности и подберём подходящее время.

Похожие сообщения