Истории отношений c комментариями Елены Дубовик

Счастливые отношения — это один из самых распространенных вопросов, с которым обращаются за помощью к психологу. У слушателей Радио Столица каждую пятницу есть возможность рассказать свою историю отношений и задать свои вопросы приглашенному психологу.

Елена Дубовик комментирует истории слушателей в эфире Радио Столица.

История Ники: «Чувствую себя «недостойной» своего парня»

Прывітанне! Надышла вясна – і розум мой дзесьці згубіўся. Увесь час думаю пра свайго сябра. Вельмі прыгожая ўсмешка, вочы неверагодныя. Разумны, выхаваны, вельмі добры. У нас з ім цёплыя адносіны. Дзіма ведае пра маі пачуцці, нават гаварыў аб узаемнай сімпатыі .. Але я так баюся… Побач з ім адчуваю сябе як… ай, карацей, не на яго ўзроўні. Сяджу, як дурніца, мару зарабіць шмат грошай, каб заняцца знешнасцю, фігурай, адзеннем – толькі тады я буду вартая яго, змагу сказаць яму “так”… А інакш – не.

Я даволі сімпатычная, стройная, у мяне мілы твар, але я відавочна не на яго ступені…  Ён варты самай лепшай, самай шыкоўнай жанчыны. Праўда, Дзіма гаварыў мне, што для яго значна важнейшы ў жанчыне ўнутраны свет, што я такая разумная і добрая, і ўсё такое. І што ўсё гэта робіць мяне выдатнай.

У мяне праўда многа прыхільнікаў, але ўсе яны добра мяне ведаюць. Таму відавочна, што ўсе, хто быў у мяне закаханы, шанавалі ва мне зусім не знешнасць. Але цяпер самы важны для мяне – Дзіма. І я не ведаю, што мне рабіць. Калі я побач з ім, адчуваю сябе жудасна, адны толькі комплексы…

Ніка

Комментарий Елены Дубовик:


История Илоны: «Хочу, чтобы обо мне тоже заботились!»

Добрай ночы!

Звяртаюся да вас са сваёй праблемай – такое адчуванне, што мой хлопец не ўспрымае мяне як сваю дзяўчыну. Хаця сустракаемся з Ігарам ужо год. Бачымся даволі часта, але часцей за ўсё ён проста прыязджае да мяне на вечар і на ноч. А так мы амаль нікуды не ходзім! Адзінае, пэўна, выключэнне – так любімае Ігарам артхаўснае кіно. Усё! Калі я нешта прапаную, ён адказвае: “Схадзі з сяброўкай. Мне нецікава”.

Кажу: “Можа, у боўлінг ці більярд – клуб?”
Ён: “Гэта дзіцячы адпачнак, тупы занятак”.
Я: “Давай на выставу ці ў тэатр?
Ігар: «Ну, як-небудзь можна схадзіць». І потым маўчыць, хоча ўсё на тармазах спусціць.

У кафэ 2 разы звадзіў, яшчэ ў самым пачатку адносін. Цяпер кажу «Можа, пойдзем у кафэ?». А хлопец: “Гэта пустая трата часу. І наогул, сэнсу няма сядзець і есці”.
Нядаўна ўпершыню папрасіла шакаладку мне купіць. Ігар перавёў усё ў жарт, што маўляў пятая кропка будзе вялікая. У іншы раз сказала, што соку хачу. Сказаў «А мне нельга яго, алергія можа быць», у выніку нічога не купіў.

Прычым калі Ігар да мяне прыязджае, я заўсёды на свае грошы купляю прадукты, гатую яму смачную вячэру – не пустымі макаронамі кармлю! А ён калі ў госці ідзе, нават не запытаецца ніколі, ці не прынесці што-небудзь – якое там! Толькі паесці і паспаць са мной прыходзіць. Але я не хачу адчуваць сябе хатняй гаспадыняй, якая толькі ля пліты стаіць. Я хачу, каб пра мяне таксама клапаціліся!..

П.С. Мне 20 гадоў, я студэнтка, не працую, на забеспячэнні ў бацькоў. Ігару 22, ён жыве з мамай, афіцыйна не працуе, але заробак ёсць.

Вельмі спадзяюся, што вы дапаможыце.

Ілона

Комментарий Елены Дубовик:

 

(с) Радио Столица


Юрий Анушкин в качестве эксперта в программе Форум (Первый канал)

Поздравляем с 8 марта!

Психологи центра примут участие в бэйби-маркете «Молоко» 13 сентября!

Людмила Коровай на фестивале MakDay провела тест для родителей

Специалисты центра в телепередаче «Карьеризм»